Беларуская Служба

Мільярдэры зарабілі мільярды ад каранавіруса

16.05.2020 10:12
Дзіўна, што ў гэтай групе няма ўладальніка Фэйсбуку Марка Цукерберга.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/jesterpop

Пандэмія не ўсім нясе эканамічны заняпад. Ёсць кампанііі і людзі, якія за гэты час шмат зарабілі, – аб гэтым піша тыднёвік Polityka.

Паводле часопіса,  добра зарабляюць канцэрны і прадпрыемствы, якія маюць дачыненне да аховы здароўя. Вялікі фінансавы прыбытак фіксуюць аптэкі, фармацэўтычныя канцэрны, а таксама вытворцы сухіх прадуктаў харчавання і крамы.

Аднак увесь прыбытак належыць малой групе самых багатых людзей у свеце. Ад пачатку году да 10 красавіка 34 з ліку 170 самых багатых амерыканцаў пабагацелі на сотні мільёнаў долараў. Восем з іх зарабілі больш за 1 мільярд долараў чыстымі – вызначылі аўтары справаздачы аб  «Мільярдэрах пандэміі» амерыканскага Інстытута палітычных даследаванняў.

У гэтай групе на першым месцы галоўны акцыянер Амазона Джэф Бэзас, які пабагацеў на 25 млрд долараў. На другім месцы Ілан Маск, кіраўнік і стваральнік карпарацыі Тэсла, які на пандэміі зарабіў аж 5 млрд долараў. На трэцім – экс-жонка ўладальніка Амазона Джэфа Бэзаса. У лік мільярдэраў пандэміі ўвайшоў таксама ўладальнік Zoom Эрык Юнан і былы гендырэктар Міcrosoft Стыў Балмэр.

Дзіўна, што ў гэтай групе няма ўладальніка Фэйсбуку Марка Цукерберга. Аказваецца, што гэтым разам падвяла фінансавая стратэгія, якая грунтавалася на даходах з рэкламы. Замарожванне эканомікі абваліла рэкламны рынак, тым больш, што галоўнымі кліентамі Фэйсбуку зʼяўляецца турыстычны сектар.

- Ня будзем хвалявацца, Цукерберг заробіць мільярды пры наступнай нагодзе, – завяршае аўтар адзін з аўтараў часопісу Polityka Адам Гжэшак (Będzie dobrze. Perły w koronie).

яс​