Польская паліцыя затрымала ўдзельнікаў рэлігійнага паломніцтва на Ясную Гару – галоўнае месца каталіцкага культу ў Польшчы, паведамляе партал 02.pl.
Горад Ловіч размешчаны ў 70 км на захад ад Варшавы. З Ловіча на Ясную Гару накіравалася першая пілігрымка вернікаў. Гэтая падзея была шырока анансаваная ў сацыяльных сетках, вялося паведамлення з трасы паломніцтва. Аднак вернікам удалося прайсці толькі некалькі дзясяткаў кіламетраў – іх затрымала паліцыя.
Як паведаміла прэс-служба паліцыі, у праваахоўныя органы паступіла паведамленне пра тое, што вялікая група ў складзе каля 150 чалавек парушае правілы санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму. На месца сустрэчы з групай выехала паліцыя. Некаторыя вернікі, убачыўшы паліцэйскія машыны, кінуліся ўцякаць ад праваахоўнікаў праз поле ў лес. Нагадаем, у Польшчы за парушэнне санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму пагражаюць вельмі вялікія штрафы.
Паліцэйскія праверылі дакументы ў паломнікаў і загадалі разбіць вялікую групу на меншыя і трымаць далейшы шлях у адлегласці двух метраў адзін ад аднаго. Частка паломнікаў адмовілася ад далейшага падарожжа і вярнулася ў Ловіч, іншыя ж прадоўжылі сваю вандроўку, паведамляе партал 02.pl.
вс
на фота: Ясная Гара