Турыстычнага ваўчара ў прапанаванай некаторы час таму форме можа не быць. Турыстычная галіна яго не хоча – піша тыднёвік Wprost. Пра турыстычны ваўчар у памеры 1 тысячы злотых (220 еўра) некалькі тыдняў таму гаварыла міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч. Ваўчар павінны былі атрымаць палякі, якія працуюць на штаце і не зарабляюць больш, чым 5200 злотых (1140 еўра).
Прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер аднак сказаў, што галіна такога ваўчару не хоча і прадстаўляе свае розныя варыянты. Паводле прэс-сакратара і турыстычнай галіны, роляй ваўчара павінна быць стымуляцыя турыстычнай галіны, а не сацыяльная дапамога. Таму ў першапачатковым варыянце ён не быў бы справядлівым.
-У турыстычным асяроддзі мы сустрэліся з крытычнымі галасамі на тэму гэтай прапановы. Паколькі гэтая дапамога магла бы трапіць да суб’ектаў, якія пацярпелі менш, ці больш. На нашым стале цяпер прапановы, якія былі б мэтанакіраванай дапамогай розных фірмам і галінам, якія пацярпелі больш за ўсіх. Такая форма можа быць больш эфектыўнай, – сказаў Пётр Мюлер.
Гэта значыць, што ўрад не адмаўляецца ад дапамогі турыстычнай галіне, пра што ўспомніў прэс-сакратар, але хоча, каб гэтая дапамога была мэтанакіраваная.
ав