Беларуская Служба

Палякі масава вяртаюцца ў прыёмныя пакоі

30.05.2020 14:02
Лекары адзначаюць, што аддзяленні надалей працуюць у санітарным рэжыме і пацыентаў няма куды класці.
Інфекцыйны шпіталь у Варшаве PAP/Leszek Szymański


Палякі масава вяртаюцца ў прыёмныя пакоі, але ў аддзяленнях для іх няма месца. А можа быць яшчэ горш – мяркуе «Rzeczpospolita». Выданне піша, што пасля амаль двух месяцаў каранціну пацыенты зноў накіраваліся ў шпіталі.

-Яны як бы чакалі старту. У часе эпідэміі мы прымалі 30 пацыентаў у дзень, перад ёй было каля 100 чалавек. Цяпер гэта 130-150 чалавек, – гаворыць прафесар Анджэй Басіньскі з Універсітэцкага клінічнага цэнтру ў Гданьску.

Газета піша, што штурм перажываюць таксама шпіталі ў Мазавецкім ваяводстве. Лекары адзначаюць, што аддзяленні надалей працуюць у санітарным рэжыме і пацыентаў няма куды класці.

-Шпіталі не могуць адмовіцца ад абмежаванняў, бо з эпідэміялагічнага пункту гледжання сітуацыя за апошнія тыдні не памянялася, – тлумачыць дырэктар аднаго з сілезскіх шпіталяў Марцін Пакульскі. -Нягледзячы на зняцце абмежаванняў сутачная колькасць хворых падобная з ранейшымі тыднямі. А інфармацыя, што не трэба насіць маскі, прычынілася да таго, што людзі адважыліся ісці да лекара, – дадае.

Сітуацыю ўскладняе адсутнасць медперсаналу. Гэта выключае нават паў аддзялення і лекар з прыёмнага пакоя вымушаны выслаць хворага ў іншы шпіталь. «Rzeczpospolita» піша, што гэта толькі пачатак штурму на шпіталі.

ав