Беларуская Служба

Польскія курорты рыхтуюцца да прыёму турыстаў

02.06.2020 19:19
З-за эпідэміі сёлета большасць палякаў застанецца летам адпачываць у сябе ў краіне.
Morze Bałtyckie
Morze BałtyckieMarek Walica/shutterstock.com

Польскія курорты рыхтуюцца да прыёму турыстаў, паведамляе адзін з буйнейшых польскіх парталаў wp.pl. З-за эпідэміі сёлета большасць палякаў застанецца летам адпачываць у сябе ў краіне. Тым больш, што ўрад плануе фінансавую датацыю для тых, хто водпуск захоча правесці дома, а не за мяжой.

Так, папулярны балтыйскі курорт Мендзыздрое, які знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы краіны, ужо пачаў рыхтавацца да прыёму адпускнікоў. Улады гарадка пачалі разбіваць пляжы на сектары такім чынам, каб паміж адпачыннікамі былі два метры адлегласці. На пляжы на аднаго чалавека павінна быць у разліку 4-6 квадратных метраў паверхні. Акрамя таго, разбіваюцца асобныя сектары для сем'яў – кожнай з іх выдзяляецца 16 квадратных метраў. Паміж сабой сектары будуць аддзеленыя спецыяльнымі барʼерамі.

Мендзыздрое – гэта адзін з найпрыгажэйшых, найбольш прэстыжных і найдаражэйшых польскіх балтыйскіх курортаў. Ён, у прыватнасці, вядомы самым шырокім пляжам на польскім балтыйскім узбярэжжы, паведамляе партал wp.pl.

вс