Аб тым, як яны змагаюцца супраць будаўніцтва каналу праз Балтыйскую касу, пахваліліся прарасійскаму парталу «Спутнік», - піша партал «Do Rzeczy».
Актывісты ўжо сабралі звыш 16 тысяч подпісаў пад зваротам супраць запланаванага перакопу, паведамляе Спутнік, падкрэсліваючы, што подпісы немагчыма перадаць прэм'ер-міністру ці прэзідэнту Польшчы. Паводле эколагаў, «мяжа паміж дзяржслужачымі і грамадзянамі ў гэты момант здаецца непраходнай».
«Гэта фарс і выкарыстоўванне дзяржаўнага бюджэту як скарбонкі для ажыццяўлення палітычных мэтаў, а не для забеспячэння патрэбаў грамадзян», – распавядае прарасійскаму парталу Майра Вайцяховіч, адна з актывістак «Лагера ў абарону Балтыйскай касы».
- Гэтая петыцыя нязручная для прэмʼер-міністра. Яна паказвае, наколькі вялікая грамадская апазіцыя ў дачыненні да гэтай інвестыцыі. Прэмʼер-міністр і яго атачэнне таксама могуць баяцца нязручных пытанняў з нашага боку. Давайце не будзем замыльваць вочы – гэта частка прэзідэнцкай кампаніі Анджэя Дуды, – адзначыла Майра Вайцяховіч.
Прэзідэнт разам з прэмʼер-міністрам Матэвушам Маравецкім наведалі будаўнічую пляцоўку суднаходнага канала.
Прэзідэнт падкрэсліў, што канал праз Балтыйскую касу павінен надаць маракам і Польшчы суверэнітэт і свабоду ў выкарыстанні Калінінградскага заліву.
- Мы не будзем прасіць у расіян магчымасці перасякаць Балтыйскую касу праз Балтыйскі праліў, у нас будзе ўласны праход. Мы будзем вырашаць, хто і калі зможа па ім прайсці, – заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда.
яс