Санітарныя маскі на твары перад уваходам у школу, дэзынфекцыя рук ды іншыя правілы. У Польшчы сёння першы дзень экзаменаў на атэстат сталасці. Па прычыне эпідэміі каранавіруса, яны адбываюцца на больш чым месяц пазней, чым звычайна. Амаль 80 выпускнікоў піша іспыты ў Другім агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляскім. Раніцай, яшчэ да пачатку экзамену, сустрэўся з імі Міхась Сцепанюк.
Экзамены на атэстат сталасці ў Польшчы сёлета будуць адбывацца без вуснай часткі. Пры канцы чэрвеня вучні бельскага і гайнаўскага белліцэяў напішуць экзамен па беларускай мове ў якасці другой роднай.
слухайце аўдыё