Беларуская Служба

У Польшчы ўзмацняюць пакаранне за парушэнне хуткаснага рэжыму

09.06.2020 21:47
У кіроўцы, які перавысіць хуткасць на 50 км/г, на тры месяцы забяруць пасведчанне на кіраванне транспартным сродкам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Газета Rzeczpospolita паведамляе пра тое, што 1 ліпеня ўваходзяць у жыццё змены ў правілах дарожнага руху. Выданне зазначае, што гэта можа прывесці да таго, што ў польскіх кіроўцаў масава на акрэслены час будуць забіраць правы.

І так, што ж мяняецца 1 ліпеня? Па-першае, пешаход будзе знаходзіцца ў прывілейнай сітуацыі. Калі кіроўца ўбачыць, што пешаход прыбліжаецца да зебры і збіраецца перайсці вуліцу, то павінен абавязкова спыніцца, нават тады, калі пешаход будзе яшчэ знаходзіцца на тратуары, а не пераходзе.

Сярод іншых важнейшых мер – гэта прытрымліванне хуткаснага рэжыму. Актуальна ў кіроўцы, які перавысіць хуткасць на 50 км/г у населеным пункце, на тры месяцы забіраецца пасведчанне на кіраванне транспартным сродкам. З 1 ліпеня гэты пункт пашыраецца на ўсе камунікацыйны шляхі, у тым ліку і па-за населенымі пунктамі.

У мінулым годзе за парушэнне ПДР на тры месяцы былі забраныя правы ў больш чым 87 тыс. польскіх вадзіцеляў, з іх у больш чым 45 тыс. – за перавышэнне дазволенай хуткасці на больш чым 50 км/г у населеным пункце, паведамляе газета Rzeczpospolita.

вс