Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Тут нарадзілася «Салідарнасць» – 40 гадоў таму пачалася гісторыя легендарнага прафсаюзу

26.06.2020 17:23
Усё пачалося 1 ліпеня 1980 года, калі ўрад ПНР пад кіраўніцтва ПАРП абвясціў аб павышэнні цэнаў на прадукты.
Аўдыё
  • Кіраўнік Інстытуту Нацыянальнай памяці Ярослаў Шарэк звярнуў увагу на тое, што ўсё пачалося 1 ліпеня 1980 года, калі ўрад ПНР пад кіраўніцтва ПАРП абвясціў аб павышэнні цэнаў на прадукты. Да пратэсту далучылася самае шырокае кола грамадства, – кажа Ярослаў Шарэк:
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneGrabowski Foto / Shutterstock.com

Павышэнне цэнаў на харчовыя тавары, пра якое ўрад ПНР абвясціў 1 ліпеня 1980 года прывяло да пачатку масавых пратэстаў творчай інтэлігенцыі, Касцёла Польшчы і забастовак рабочых. Цягам месяца пратэст ўвасобіўся ў шматмільённым незалежным прафсаюзе «Салідарнасць».

1 ліпеня ў 53 месцах па ўсё краіне Інстытут Нацыянальнай Памяці Польшчы адкрые выставу пад назвай «Тут нарадзілася «Салідарнасць». Мерапрыемства прысвечана 40-ой гадавіне паўстання незалежнага прафсаюзу «Салідарнасць».

Экспазіцыя прадэманструе агульнапольскую мапу пратэстаў і забастовак, якія папярэднічалі паўстанню «Салідарнасці» і якія праходзілі ў ліпені, жніўні і верасні 1980 года.

Кіраўнік Інстытуту Нацыянальнай памяці Ярослаў Шарэк звярнуў увагу на тое, што ўсё пачалося 1 ліпеня 1980 года, калі ўрад ПНР пад кіраўніцтва ПАРП абвясціў аб павышэнні цэнаў на прадукты. Да пратэсту далучылася самае шырокае кола грамадства, – кажа Ярослаў Шарэк:

-Больш за 170 забастовак па ўсёй Польшчы, у якіх удзельнічалі дзясяткі тысяч рабочых. Пратэсты ахапілі ўсю краіну. Пазней, у сярэдзіне жніўня 1980 года цэнтрам пратэсту становяцца судаверфі на Узбярэжжы. Рабочыя абвяшчаюць 21 патрабавання да ўраду. Першым пунктам яны патрабуюць дазволіць ствараць свабодныя і незалежныя прафсаюзы. Урад пагаджаецца і падпісвае чатыры пагадненні з рабочымі. Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак. Людзі працы адваявалі ў камуністычнай улады саступкі на стварэнне незалежных і свабодных прафесійных саюзаў.

Кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы аднёсся да лёсавызначальнага пратэсту, якім стала забастоўка Вольнага прафсаюзу рабочых Узбярэжжа, якая распачалася 14 жніўня 1980 года на Гданьскай судаверфі.

Польскія рабочыя дамагаліся вяртання на працу завадатараў страйкаў, падвышэння заробкаў, стварэння помніка ахвярам снежаньскіх пратэстаў 1970 года, а таксама легалізацыі незалежнага прафсаюзу «Салідарнасць».

Першапачаткова камуністычныя ўлады намагаліся прэвентыўна задушыць пратэсты рабочых, якія выбухнулі ў ліпені 1980 года. Дзяржаўнае тэлебачанне і радыё амаль цалкам ігнаравалі падзеі ў краіне. Асноўнымі крыніцамі інфармацыі ў той час для палякаў сталі замежныя радыёстанцыі Вольная Еўропа, Голас Амерыкі а таксама Нямецкая хваля. У выніку да страйкаў пачалі далучацца калектывы прадпрыемстваў з розных куткоў Польшчы. Пратэст прыняў стыхійны характар, а камуністычная ўлада імкліва страчвала панаванне над сітуацыяй, чым і была выкліканае іх згода на пошук кампрамісу.

У дні калі Польшча ўспамінае пачаткі «Салідарнасці», трэба нагадаць, што забастоўкі распачаліся 1 ліпеня 1980 года на поўдні Польшчы, у Любліне і Свідніку. Ачагом забастовак стаў найбуйнейшы ў Польшчы вытворца верталётаў WSK Świdnik, далей забастоўкі перакінуліся на 150 фабрык і заводаў, – нагадвае намеснік старшыні «Салідарнасці» Люблінскага ваяводства Мар'ян Ванторскі:

-У нас у Свідніку 11 ліпеня 1980 года хіба ў першыню ў гісторыі было падпісана пагадненне паміж таталітарнай уладай, паміж Польскай Абʼяднанай Рабочай Партыяй і рабочымі! Менавіта ПАРП, паводле сваёй назвы, павінна была абараняць рабочых, а было наадварот. Бачым трагічныя курʼёзы той эпохі. Рабочая партыя падпісвае пагадненне з рабочымі, якія бастуюць у Свідніку.

Менавіта на мясцовыя памятныя даты, звязаныя з паўстаннем «Салідарнасці», накіраваная новая выстава Інстытуту Нацыянальнай Памяці Польшчы пад назвай «Тут нарадзілася «Салідарнасць», – гаворыць кіраўнік Інстытуту:

-«Салідарнасць» – гэта мільёны людзей. Летам 1980 года – гэта сотні тысяч забастоўшчыкаў і адсюль нашая выстава «Тут нарадзілася «Салідарнасць». Мы хочам нагадаць гісторыю мноства прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў розных гарадах Польшчы. З гэтае прычыны, адкрываем нашу выставу 1 ліпеня адразу ў 16 гарадах па ўсёй Польшчы.

У бліжэйшыя памятныя месяцы Інстытут Нацыянальнай Памяці прадставіць наступныя часткі выставы ў чарговых польскіх гарадах. Маршруты ўсіх рэгіянальных выстаў супадуць 28 жніўня на вернісажы ў Варшаве на Плошчы Пілсудскага, дзе экспазіцыя застанецца да 10 кастрычніка.

Слухайце аўдыё!

PR/IAR/эж