У Сейме адбылося другое чытанне прэзідэнцкага законапраекта аб выплаце дапамогі асобам, якія ў 1939-56 гадах былі сасланыя або дэпартаваныя ў СССР. Гэтыя людзі атрымаюць аднаразовую фінансавую падтрымку ў залежнасці ад часу знаходжання ў савецкай ссылцы.
Нягледзячы на моцную палярызацыю польскай палітычнай сцэны існуюць агульнанацыянальныя пытанні, якія выклікаюць поўны кансэнсус паміж апазіцыяй і ўладай. Адным з такіх пытанняў з‘уяўляецца выплата кампенсацыяў польскім грамадзянам ахвярам савецкіх дэпартацыяў.
У сераду, 22 ліпеня, у Сейме Польшчы адбылося другое чытанне прэзідэнцкага законапраекту, які прадугледжвае выплату фінансавай дапамогі грамадзянам Польшчы, пацярпелым у выніку савецкіх дэпартацыяў. Дапамогу атрымаюць тыя, хто ў 1939-56 гг. сталі ахвярамі сталінізму – былі сасланыя або дэпартаваныя ў аддаленыя куткі Краіны Рад.
Ахвяры савецкіх ссылак атрымаюць аднаразовыя выплаты прапарцыянальныя часу знаходжання ў савецкай дэпартацыі ці ссылцы. Дапамога будзе складаць не меней за 525 еўра ў пераліку зпольскіх злотых, а сярэдні памер дапамогі складзе прыкладна 2800 еўра.
Падтрымку дадзенага законапраекту анансавалі прадстаўнікі розных палітычных сілаў. Дэпутатка Сейму ад кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» Анна Баравяк нагадала, што ні Савецкі Саюз, ні Расіі не прызналі сваю віну з злачынныя дэпартацыі і ссылкі палякаў:
- Злачынцы не былі асуджаны, ніхто не выплаціў аніякіх кампенсацыяў за злачынствы, ўчыненыя супраць соцень тысяч палякаў. Такое становішча назіраецца на працягу доўгіх гадоў, нягледзячы на тое, што Міжнародны ваенны трыбунал у Нюрнбэргу прызнаў прымусовыя дэпартацыі злачынствам. Сёння, дзякуючы палітычнай волі прэзідэнта Анджэй Дуды, польская дзяржава клапоціцца аб сваіх грамадзянах.
У сваю чаргу дэпутатка ад апазіцыйнай Ёанна Фрыдрых «Грамадзянскай кааліцыі» ўдакладніла, што цяперака многія з сасланыя і дэпартаваныя жывуць у складаных умовах, нярэдка ў патрэбе:
-Гэты закон патрэбны, бо ён зменшыць няроўнасць і ў пэўным сэнсе заспакоіць правамоцныя жаданні на кампенсацыю польскіх грамадзянаў сасланых або дэпартаваных у Савецкі Саюз. Апроч гэтага, дадзены закон заспакоіць грамадскае пачуццё справядлівасці. Мы павінны прыняць яго як мага хутчэй!
Прэзідэнцкі міністр Анджэй Дэра, выступаючы ў Сейме, заявіў, што кампенсацыі – гэта толькі сімвалічны крок:
- Немагчыма пакуты перавесці ў злотыя. Тым больш, што кампенсацыі павінен выплачваць урад Расіі. Гэта не Польшча вінная гэтым асобам, але тыя, хто злачынствы ажыццяўляў. Прымусовая дэпартацыя – гэта злачынства, так вырашыў Нюрнбэргскі трыбунал.
Паводле гэтага законапраекту людзям, якія перажылі савецкія ссылкі і дэпартацыі будзе выплачана па 200 злотых (42 еўра) кампенсацыі за кожны месяц, праведзены ў ссылцы або дэпартацыі. Мінімальная выплата складае 525 еўра. Сярэдні час прыбывання ў ссылцы – 66 месяцаў. Цяперака гаворка ідзе пераважна пра тых, хто нарадзіўся ў ссылцы або трапіў туды ў малым узросце. Упраўленне па справах ветэранаў і рэпрэсаваных ужо мае дакладныя спісы, дадзены від дапамогі атрымаюць прыкладна 20 тысяч чалавек.
Спадзяюся, што польскі парламент досыць хутка прыме гэты закон, бо ён мусіць быць дзеля сасланых і дэпартаваных. Мы хочам, каб як мага больш чалавек дажылі да моманту выплаты гэтай дапамогі.
Паводле падлікаў Інстытуту нацыянальнай памяці, прыкладна 1 млн 800 тысяч палякаў сталі ахвярамі сталінскага рэжыму. З іх 150 тысяч страцілі жыццё.
Слухайце аўдыё!
PR/эж