Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пандэмія выганяе ў гастарбайтары

27.07.2020 15:28
Агенцтвы па працаўладкаванні адзначаюць 30-працэнтны рост жадаючых выехаць на працу за мяжой.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Glow Images/East News

Агенцтвы па працаўладкаванні адзначаюць 30-працэнтны рост жадаючых выехаць на працу за мяжой, паведамляе Rzeczpospolita.

Кожны трэці кандыдат у гастарбайтары з-за пандэміі страціў працу. Трэцяя частка з іх шукае працу з-за скарачэння зарплаты, а пятая частка – з-за часовай затрымкі прадпрыемства працаўладкавання, – гэта дадзеныя агенцтва па працаўладкаванні Otto Work Force.

- Нестабільная сітуацыя на рынку працы мабілізуе да пошукаў працы за мяжой, – адзначае дырэктар агенцтва Патрыцыя Ліневіч і дадае: – Заходнія зарплаты ў тры разы большыя, чым у Польшчы, а высокі курс еўра ў час пандэміі яшчэ больш павышае прывабнасць замежнага заробку.

Зарплаты заўсёды былі асноўнай прычынай працоўнай міграцыі палякаў. Значны рост зарплат у Польшчы і добрая кан'юнктура прычыніліся да таго, што мінулымі гадамі было менш жадаючых выехаць на сезонны заробак за мяжу.

Анджэй Кубісяк з Польскага эканамічнага інстытуту прагназуе, што эканамічны крызіс будзе выганяць палякаў на працу за мяжой. Ён звяртае ўвагу, што пандэмія ў першай чарговасці закранула маладых працаўнікоў, але яны не баяцца перамяшчацца, ведаюць замежныя мовы і не надта прывязаныя да сталага месца жыхарства.

- У выніку працадаўцы ў Польшчы, якія разлічваюць на вялікую колькасць прэтэндэнтаў на вакансіі, якія гатовыя працаваць у любых умовах, могуць расчаравацца. А дэмаграфічны крызіс павінен насцярожыць працадаўцаў, яны павінны сурʼёзна прадумаць кожнае рашэнне аб звальненні працаўніка, – зазначае Кубісяк.

Пасля часовага паніжэння колькасці абʼяў на працу за мяжой, сітуацыя мяняецца ў добры бок. Найбольш замежных працаўнікоў шукаюць у Польшчы нямецкія прадпрыемствы, але таксама немалы выбар працы ў Нідэрландах, Бельгіі і Чэхіі. Пераважна патрэбныя будаўнікі, апекуны пажылых людзей і супрацоўнікі транспартнай сферы.

Паводле дадзеных агенцтваў занятасці, акрамя Нідэрландаў, палякі найбольш ахвотна працавалі б у Нямеччыне, на другім месцы Нарвегія, а на трэцім Вялікабрытанія.

яс