Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

"Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, выразна мае твар жанчыны" - жаночы пікет у Варшаве

28.07.2020 13:05
Беларускі Варшавы чыталі лісты жонак беларускіх палітвязняў, актывістак і звычайных суайчыннічак
Аўдыё
  • Беларускі Варшавы паказалі салідарнасць са сваячкамі на радзіме - чыталі іх лісты
Акцыя "Чытанне лістоў жанчын Беларусі" у ВаршавеAlbert Jerzy Wierzbicki

27 ліпеня на Замкавай Плошчы старога горада Варшавы прайшоў пікет у падтрымку беларускіх жанчын, якія змагаюцца за перамены ў краіне. Акцыя падтрымкі арганізавалася беларускамі, якія пражываюць у Варшаве.


Беларусь - гэта жанчыны Беларусь - гэта жанчыны

Нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е (за 15 хвілін да пачатку акцыі пачаўся лівень, які адступіў толькі праз гадзіну) "чытанне лістоў жанчын Беларусі" прайшло па плану, аднак не на плошчы, а пад дахам адной з камяніц старога горада. Арганізатаркі чыталі перакладзеныя на польскую мову звароты жонак затрыманых палітвязняў, актывістак і звычайных беларусак усхваляваных сітуацыяй у Беларусі.


Дождж не перашкодзіў у правядзенні акцыі Дождж не перашкодзіў у правядзенні акцыі

"Тое што зараз адбываецца ў Беларусі выразна мае твар жанчыны. І мы падумалі, што магчыма жанчыны перажываюць тое, што адбываецца ў палітыцы крыху інакш. (...) Таму мы вырашылі даць голас тым жанчынам, які можа недзе з'яўляецца, але ён мала заўважальны, але дзякуючы "трыумвірату" нас больш пачулі і мы хацелі, каб беларускія галасы пачулі таксама і ў Варшаве" - кажа Аліна Коўшык, адна з арганізатарак.


No woman, no kraj No woman, no kraj

На акцыі можна было пачуць спявачку Насту Някрасаву і далучыцца да супольнага спеву між іншым "Купалінкі" і "Мураў". У пэўны момант на месцы акцыі з'явіўся вялікі бел-чырвона-белы сцяг, які абняў замкавую плошчу ў Варшаве.


Бел-чырвона-белы сцяг абняў усю плошчу Бел-чырвона-белы сцяг абняў усю плошчу

Таксама мы запыталіся ў прысутнічаючых, хто паводле іх з'яўляецца самай вялікай беларускай у гісторыі. Сярод адказаў прагучалі Еўфрасінія Полацкая, Святлана Алексіевіч, але і Святлана Ціханоўская, якая з'яўляецца зараз сімвалам пераменаў і ролі жанчын у сучаснай палітыцы.

Слухайце аўдыё.

Альберт Ежы Вяжбіцкі