Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Галоўны санітарны інспектар: Дзеці павінны вярнуцца ў школу ў верасні

28.08.2020 19:11
Паводле яго, шкода ад ізаляцыі могуць быць для дзяцей большай рызыкай, чым вяртанне ў школы.
  :       .
Галоўны санітарны інспектар: Дзеці павінны вярнуцца ў школу ў верасні. PAP/Darek Delmanowicz

„Калі дзеці не вярнуцца ў школу, то страты будуць яшчэ большыя”, - пераконвае ў размове з Polska Times.pl галоўны санітарны інспектар Яраслаў Пінкас. Ён дадае, што, зразумела, могуць быць сітуацыі, калі пасля аналізу ў дадзеным месцы з вельмі высокім узроўнем захворвання, школьны год можа пачацца пазней.

„Дзеці павінны вярнуцца ў школу, і я кажу гэта з упорам, таму што страта, выкліканая іх адсутнасцю, будзе значна большая, чым рызыка, звязаная з іх вяртаннем ва ўстанову. Гэткая рызыка існуе ва ўсім свеце. Усюды, дзе быў каранцін і ізаляцыя, людзі разумеюць, што дзеці павінны хадзіць у школу”, - кажа Пінкас.

Кіраўнік Галоўнай санітарнай інспекцыі не згаджаецца з крытыкай, што адсутнічаюць дакладныя ўказанні, як гэтае вяртанне ў школу павінна выглядаць. Паводле яго, гэткія рэкамендацыі існуюць.

„Лепшая рэкамендацыя - з аднаго боку прытрымлівацца інструкцый, а з другога – лозунгу „думай самастойна””, -  лічыць Пінкас. Ён дадае, што ў кожнай сітуацыі трэба аналізаваць рызыку і выбіраць „тое, што будзе больш эфектыўным”.

„Школа павінна пачаць працаваць з 1 верасня. Але могуць быць сітуацыі, калі пасля аналізу ў дадзеным месцы з вельмі высокім узроўнем захворвання школьны год можа пачацца пазней”, - сказаў Пінкас.

У размове з Polska Times.pl галоўны санітарны інспектар адзначыў, што сітуацыя дынамічная, але будуць прадпрынятыя ўсялякія меры, каб у школах дзеці былі бяспечныя.

аз