Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маладая Беларусь глядзіць на Польшчу

21.09.2020 13:10
Беларусы – гэта другая па колькасці, пасля ўкраінцаў, самая буйная група замежных працаўнікоў у Польшчы.
    20
Падчас пратэстаў у Беларусі 20 верасняфота: PAP/EPA/STR

Маладая Беларусь глядзіць на Польшчу – пад такім загалоўкам Gazeta Wyborcza друкуе артыкул пра стаўленне многіх маладых жыхароў Беларусі да таго, што адбываецца ў іх краіне. Яны хацелі б эканамічных рэформаў, баяцца інфляцыі і заходніх санкцый. Ім надакучыла жыццё ў рэжымнай дзяржаве. Шмат хто хацеў бы выехаць жыць у Польшчу.

Рэжыму няма што прапанаваць сярэдняму класу. Малады лекар зарабляе 250 долараў, настаўнік – 200, а цэны харчавання падобныя на польскія. Эканамічныя рэформы вельмі патрэбныя, беларусы чакаюць іх гадамі, але пад уладай Лукашэнкі нічога не зменіцца, – кажа Алена Танкевіч з Гродна, якая пасля таго, як выпадкова трапіла пад міліцэйскія дручкі, вырашыла выехаць з краіны.

Беларусы – гэта другая па колькасці, пасля ўкраінцаў, самая буйная група замежных працаўнікоў у Польшчы. Цяжка ацаніць, колькі іх дакладна ёсць. Па звестках польскіх чыноўнікаў, каля 21 тыс., паводле беларускай статыстыкі – 46 тыс. Агулам з 9,5 млн. беларусаў 100 тыс. жыве за мяжою. І з’язджае ўсё больш. Шмат беларусаў працуе ў Расіі, раней многа іх было таксама ў Кітаі, але Кітай усё менш ахвотна прымае супрацоўнікаў з Еўропы. У сувязі з маланкавым эканамічным развіццём у Кітаі змяніўся статус працаўнікоў з Польшчы, Беларусі, Украіны, ды агулам Еўропы. На іх ужо не глядзяць як на прадстаўнікоў дамінуючай цывілізацыі, як было яшчэ нядаўна. «Тым ужо няма чаго шукаць, – кажа Алена. – У нашай краіне на нас нападае міліцыя, таму чарговым напрамкам эміграцыі будзе Польшча, а адтуль можа ўдасца выехаць у Германію?».

нг