Больш за 40 беларусаў, якія, баючыся рэпрэсій, уцяклі з Беларусі, знаходзяцца ў польскіх адкрытых цэнтрах для іншаземцаў. Яны падалі заяву на прызнанне ім палітычнага прытулку.
У Харлове каля Белай Падляскай прызнання статусу ўцекача чакае Ігар. Ён дапамагаўвыбарчай камісіі, якая агучыла праўдзівыя вынікі выбараў. Пасля выхаду з арышту ён планаваў распаўсюджваць інфармацыю аб рэпрэсіях рэжыму, але даведаўся, што яго шукаюць службы:
-Мне трэба было выехаць у Польшчу, каб неяк выратаваць сябе, выжыць. Я не змог бы больш працаваць у Беларусі. Спадзяюся, што за год улада памяняецца, апазіцыя пераможа. Тады я б хацеў вярнуцца ў Беларусь.
У Харлове цяпер знаходзіцца каля 15 беларусаў.
ав