Мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў па ўсёй Беларусі працягваюцца ўжо паўтары месяца.
Некалькі тысячаў людзей у мінулую нядзелю сабралася таксама на вуліцы Савецкай у Гродне. Усё праходзіла мірна а людзі радасна віталі калону, якая ішла ў напрамку вуліцы Горкага. Але там ужо чакалі вялікія сілы АМАП-у і на Траецкай пачаўся хапун - распавядае выдатны беларускі гісторык прафесар Алесь Смалянчук, які быў затрыманы сілавікамі падчас мірнага пратэсту ў Горадні.
Пра сваё затрыманне на мірным пратэсце ў Гродне і пра тое, як абыходзяцца з затрыманымі амапаўцы і міліцыя, распавёў нам Алесь Смалянчук, гісторык, навуковы супрацоўнік Польскай акадэміі навук.
Гутарыць Яраслаў Іванюк.