Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 40 амбасадараў выступілі ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці Польшчы

28.09.2020 10:48
Здзіўляе не толькі колькасць краін, паслы якіх падпісаліся пад лістом, але і тое, што сярод іх ёсць практычна ўсе хаўруснікі Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Trygve Finkelsen

Некалькі дзясяткаў амбасадараў замежных дзяржаваў накіравалі прадстаўнікам польскіх уладаў адкрыты ліст падтрымкі ЛГБТ-супольнасці, пішуць на партале onet.pl

«22 верасня 2020г. амбасадар Францыі, разам з 50 іншымі амбасадарамі і дыпламатамі дзяржаў, якія маюць прадстаўніцтва ў Варшаве, падпісаў накіраваны да польскіх уладаў ліст у падтрымку ЛГБТ-супольнасці», паведаміла на сваім сайце Амбасада Францыі ў Польшчы.

Гэтая апублікаваная ў пятніцу інфармацыя выслізнула з пад увагі СМІ, і толькі нядзельны твіт амерыканскай абмасадаркі Джроджэты Масбахер распаўсюдзіў інфармацыю пра заяву замежных дыпламатаў.

У ім яна не толькі перадала змест ліста, але і дадала да яго ўласны каментар: «Правы чалавека не ідэалогія – яны ўніверсальныя». «Мы выказваем нашу падтрымку намаганням па пашырэнні дасведчанасці грамадскасці аб праблемах, якія тычацца ЛГБТ», напісалі 43 амбасадары і сем прадстаўнікоў замежных дзяржаў.

Здзіўляе не толькі колькасць краін, паслы якіх падпісаліся пад лістом, але і тое, што сярод іх ёсць практычна ўсе хаўруснікі Польшчы, у тым ліку Злучаныя Штаты Амерыкі. З блока НАТА ліст не падпісалі толькі 5 краінаў: Вугоршчына, Славаччына, Эстонія, Балгарыя ды Румынія. З краін блізкага замежжа няма подпісаў Расіі і Беларусі, але ёсць подпіс Украіны.

Варта дадаць, што ліст аналагічнага зместу, толькі адрасаваны ўладарам Крамля, быў накіраваны ў чэрвені. Аднак Расія – гэта дзяржава, дзе адкрыта дзейнічаюць законы, якія дыскрымінуюць геяў і лесбіянак. Пра ліст у падтрымку ЛГБТ-супольнасці Польшчы, накіраваны замежнымі дыпламатамі ўраду, пісалі на партале onet.pl

эж