Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская паліцыя пахваліла кіроўцаў

28.09.2020 12:53
«Прыкладам сталі паводзіны кіроўцаў на любускім ўчастку аўтамагістралі А2. Яны ўтварылі ў нядзелю так званы калідор жыцця, па якім хуткая дапамога аператыўна дабіраліся да пацярпелых у ДТЗ легкавых аўтамабіляў»
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneIvanova Tetyana / Shutterstock.com

Ад часу, на працягу якога аварыйныя службы даязджаюць да пацярпелых у дарожна-транспартных здарэннях залежыць жыццё чалавека. Велізарнае значэнне мае стаўленне кіроўцаў да аўтамабіляў экстраных службаў, пішуць на партале niezależna.pl. Апошнімі днямі ў Любуску яны сутыкнуліся з задачай стварэння так званых калідораў жыцця, – паведаміў прадстаўнік любускай паліцыі Марцін Малуды.

«Прыкладам сталі паводзіны кіроўцаў на любускім ўчастку аўтамагістралі А2. Яны ўтварылі ў нядзелю так званы калідор жыцця, па якім хуткая дапамога, паліцыя і ахова аператыўна дабіраліся да пацярпелых у ДТЗ легкавых аўтамабіляў, якія ўрэзаліся ў бар'еры. У машыне ехалі пяць чалавек. Верагодна, прычынай была стомленасць і сон кіроўцы» – заявіў прэс-сакратар.

Паліцэйскі дадаў, што калідоры жыцця асабліва важныя на аўтадарогах хуткага руху або аўтамагістралях, дзе праезд з боку немагчымы з-за агароджы або дадатковыя магчымасці пад’езду да месца аварыі наагул адсутнічаюць. Тады службы павінны выкарыстоўваць спецыяльныя шлюзы і рухацца «па плыні», каб хутка аказаць дапамогу пацярпелым.

Падчас згаданай выратавальнай акцыі на А2 паліцыянты са Свебадзіна запісалі прыклад таго, як павінны паводзіць сябе кіроўцы, утвараючы «калідор жыцця».

Са снежня мінулага года абавязак утварэння так званага калідора жыцця стаў адным з палажэнняў Закона аб дарожным руху, які павінны ведаць усе кіроўцы, пісалі на партале niezależna.pl