Адзначаецца, што выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і справядлівымі, а дадаткова пасля іх распачаліся жорсткія дзеянні сілавікоў і ўладаў супраць грамадзян Беларусі. Рэпрэсіі закранулі таксама рэлігійныя супольнасці Беларусі і іх іерархаў, што выклікала занепакоенасць многіх замежных палітыкаў і СМІ. Святароў затрымлівалі і катавалі ў арыштах толькі за тое, што яны вырашылі падтрымаць сваіх вернікаў і выступалі супраць гвалту. Адной з самых жорсткіх падзеяй было зачыненне дэманстрантаў і вернікаў у “Чырвоным касцёле” падчас аднаго з пратэстаў.
Занепакоенасць сусветнай супольнасці выклікае звальненне з пасады мітрапаліта Паўла, пасля таго як ён выказаўся з турботай пра падзеі ў першыя дні пратэстаў, а таксама забарона ўезду арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, якому адмовілі ва ўездзе, нягледзячы на тое, што ён грамадзянін Беларусі. Міністр замежных спраў Латвіі Едгарс Рынкевічс апублікаваў заяву, да якой далучыліся і іншыя дзяржавы, у тым ліку ЗША, у якой асуджаюцца дзеянні ўлады ў дачыненні да мітрапаліта Кандрусевіча.
Мінскія ўлады раней падтрымлівалі свабоду веравызнання, аднак зараз сітуацыя змянілася і на вернікаў і святароў аказваецца ціск. Дазвол вярнуцца на радзіму мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу быў бы знакам вяртання на прававы шлях і першым крокам у адбудаванні рэлігійных свабод і правоў у Беларусі.
Rzeczpospolita/аев