Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Стрэс з-за пандэміі ўзмацняе скрыгат зубоў і боль у твары

19.11.2020 10:01
Нацыянальны каранцін прычыніўся да ўзмацнення стрэсу асабліва ў групе людзей ва ўзросце 35-55 гадоў і жанчын.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnecaio_triana/Shutterstock

Даследаванне, праведзенае ў Ізраілі і Польшчы, паказала, што ўвядзенне нацыянальнага каранціну прычынілася да ўзмацнення стрэсу, павялічваючы пры нагодзе скрыгат зубоў і боль у твары. Згаданая з’ява ў найбольшай ступені закранае людзей ва ўзросце 35-55 гадоў і жанчын, паведамляе Journal of Clinical Medicine.

Паводле навукоўцаў, частата гэтых хвароб павялічылася з 35% да пандэміі да 47 % падчас яе. Распаўсюджанасць сціскання сківіц днём павялічылася з 17% да 32%, а начны скрыгат зубоў - з 10% да 36%.

У той жа час у людзей, якія раней скардзіліся на гэткія праблемы, іх інтэнсіўнасць узрастала ў сярэднім на 15 адсоткаў.

„Мы лічым, што нашы вынікі адлюстроўваюць стрэс людзей сярэдняга ўзросту, якія застаюцца дома з маленькімі дзецьмі, якія пазбаўлены тыповай дапамогі бабуль, якія хвалююцца за бацькоў старэйшага ўзросту, адчуваюць фінансавыя праблемы і часта працуюць дыстанцыйна”, - тлумачаць аўтары даследавання.

Аказалася, што праблема сціскання сківіц часцей датычыць палякаў, чым грамадзян Ізраіля.

аз