Чыноўнікі распрацуюць сістэму, якая павялічыць сартыроўку і перапрацоўку адходаў у краіне. Прадпрымальнікі рыхтуюцца да ажыццяўлення згаданай сістэмы, выкарыстоўваючы замежны вопыт, інфармуе Puls Biznesu.
Газета паведамляе, што ўзровень перапрацоўкі ПЭТ-бутэлек (пластыкавых бутэлек для напояў – рэд.) у Польшчы складае 43% і, хутчэй за ўсё, павялічыцца, паколькі праз два-тры гады ў сілу ўвойдуць правілы па пашыранай адказнасці вытворцаў упаковак. Гаворка ідзе пра тое, што вытворцы ўпаковак будуць плаціць за іх увядзенне на рынак. Гэта павінна забяспечыць сродкі на перапрацоўку адходаў.
Aплата можа быць уключана ў кошт прадукту. Напрыклад, за напой у пластыкавай бутэльцы кліент заплаціць дэпазіт, які зможа атрымаць назад пасля вяртання бутэлькі ў краму.
Puls Biznesu нагадвае, што паводле ацэнкаў Польскай гандлёва-прамысловай палаты і вытворцаў, выдаткі на рэалізацыю праграмы складуць 2-2,5 млрд злотых.
аз