Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

COVID-19 на службе ў Лукашэнкі

27.11.2020 11:03
Ізалятары і турмы сталі інкубатарамі каранавірусай інфекцыі ў Беларусі.
T.    .
Tурма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ці заражэнне апазіцыйных актывістаў каранавірусам - гэта свядомая палітыка рэжыму Лукашэнкі і спосаб барацьбы з пратэстамі? А можа, турэмныя ўлады проста не могуць справіцца з тысячамі зняволеных і загарантаваць ім належныя ўмовы ўтрымання? У любым выпадку, COVID-19 у беларускіх турмах і ізалятарах працуе на карысць Аляксандра Лукашэнкі, канстатуе Анджэй Пачобут на старонках выдання Gazeta Wyborcza.

7 лістапада вядомы беларускі фолк-гурт Recha поўным складам апынуўся за кратамі. Прычынай стаў традыцыйны ўжо бясплатны канцэрт для жыхароў Каменнай Горкі -  аднаго са збунтаваных раёнаў Мінска. Пасля вызвалення ўсе чацвёра членаў гурта пачалі хварэць. Сімптомы характэрныя для COVID-19: ліхаманка, кашаль, страта нюху ... Пакуль што COVID-19 афіцыйна пацверджаны толькі ў басіста гурта Кастуся Лісецкага, які з-за абвастрэння хваробы быў  шпіталізаваны. Астатнія музыкі лечацца дома. Лісецкі не сумняваецца, што заразіўся ў зняволенні.

У турме на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, праз якую пасля прэзідэнцкіх выбараў прайшлі дзясяткі тысяч беларусаў, камераў не дэзінфікуюць, людзей з прыкметамі хваробы ўтрымліваюць у агульных камерах, турэмны лекар не рэагуе на скаргі зняволеных. Падобныя гісторыі распавядаюць вязні многіх іншых беларускіх арыштаў. Гэта пацвярджае меркаванне , што ў многіх беларускіх турмах ніхто не прытрымліваецца эпідэміялагічных правілаў. Такім чынам свядома ствараецца пагроза здароўю арыштаваных.

Ці заражэнне пратэстоўцаў каранавірусам - гэта свядомая палітыка рэжыму Лукашэнкі і спосаб барацьбы з пратэстамі? Ці проста турэмныя ўлады не ў стане справіцца з наплывам тысяч зняволеных? Дакладнага адказу на гэтыя пытанні пакуль няма. Справа ў тым, што пытанне барацьбы з эпідэміяй у ізалятары на вуліцы Акрэсціна ў Мінску падымаецца толькі з мэтай абмежавання правоў  зняволеных, напрыклад, права на сустрэчу з адвакатам.

Такая палітыка ўладаў робіць арышты ў Беларусі ачагом хваробы, а колькасць людзей, якія пакідаюць іх з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй расце. Хвароба з'яўляецца адной з прычын, па якой маштаб антыўрадавых пратэстаў змяншаецца. Масавыя інфекцыі ў беларускіх арыштах відавочна працуюць на карысць рэжыму Лукашэнкі, канстатуе Анджэй Пачобут на старонках выдання Gazeta Wyborcza.

аз