2020 года для Беларусі стаў пераломны. Жыхары краіны асэнсавалі сябе супольнасцю і разам заявілі аб сваім праве вызначаць свой лёс. Заканамерна рэжым, які 26 гадоў рыхтаваўся да народнага паўстання, прыступіў да зацятай барацьбы супраць свайго народа. Некалькі чалавек былі забітыя, больш за 31 тысячу прайшлі праз канвеер гвалту сілавікоў, сотні беларусаў дагэтуль утрымліваюцца за кратамі.
Максім К. два гады працаваў у органах унутраных спраў, але напачатку 2020 года ён адчуў, што прыйшоў час пераменаў. Максім далучыўся да назірання за выбарамі, за што і быў затрыманы і дастаўлены на Акрэсціна 9 жніўня. Пасля вызвалення з Акрэсціна яго намагаліся завербаваць, але ён адмовіўся і адважыўся выехаць з Беларусі ў Польшчу. Пра гэта, а таксама пра норавы ў шэрагах МУС Мксім распавёў Беларускай службе Польскага радыё.
Слухайце аўдыё!
эж