Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Малапольшчы заклікаюць адзначыць гадавіну першых свабодных мясцовых выбараў

31.12.2020 08:16
Выбары мясцовага самакіравання, праведзеныя 27 траўня 1990 года, былі першымі цалкам дэмакратычнымі ў пасляваеннай гісторыі Польшчы і ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. 
Ілюстрацыя Фота: Krzysztof Kaniewski/REPORTER

Асацыяцыя муніцыпалітэтаў і паветаў Малапольскага ваяводства звярнулася да мясцовых органаў улады ўсіх польскіх ваяводстваў з заклікам, асабліва адзначыць 30-ую гадавіну першых дэмакратычных выбараў мясцовага самакіравання, надаючы, напрыклад, вуліцам, плошчам, скверам назвы «27 траўня 1990 года», пішуць на партале dzije.pl.

Як паведаміў у сераду, 30 снежня старшыня Асацыяцыі органаў мясцовага самакіравання Малапольшчы Казімеж Барчык, выбары мясцовага самакіравання, праведзеныя 27 траўня 1990 года, былі першымі цалкам дэмакратычнымі ў пасляваеннай гісторыі Польшчы і ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. «Выбраныя тады палітыкі сталі суаўтарамі рэфармавання дзяржавы на мясцовым узроўні, стварэння грамадзянскай супольнасці», – падкрэсліў Казімеж Барчык.

На думку мясцовых уладаў Малапольшчы, з пункту гледжання 30 гадоў варта сказаць, што муніцыпальнае самакіраванне адыграла велізарную, ролю ў вялікім цывілізацыйным пераўтварэнні краіны і грамадства. «Сённяшняя сацыяльна-эканамічная мадэль Польшчы вызначана ў значнай ступені тэрытарыяльнымі органамі самакіравання і асабліва муніцыпальным самакіраваннем», – гаворыцца ў іх звароце.

Адраджэнне мясцовага самакіравання ў Польшчы, было вынікам трох законаў, прынятых 8 сакавіка 1990 года. На падставе іх 27 траўня 1990 года прайшлі выбары мясцовых органаў улады. Пра зварот Малапольскіх муніцыпалітэтаў – гмінаў і паветаў – ушанаваць гэту дату на агульнанацыянальным узроўні пісалі на партале dzieje.pl.

эж