Чарговы год за намі. Думаю, што многія людзі пакідаюць яго за сабой без вялікага шкадавання і з надзеяй глядзяць у новы, 2021-шы. А якія пажаданні мы загадваем у навагоднюю ноч? Здароўе – гэта, канешне, першае. Без яго цяжка ажыццявіць мары ды планы. Акрамя таго, большасць з нас хацела б цікавага і каляровага жыцця, часта нам здаецца, што дні праходзяць безвынікова, нічога радаснага не адбываецца, жыве хтосьці іншы, а не мы.
Трэба сказаць, мінулы год быў «очэнь інцярэсны», хочацца мець надзею, што наступны будзе больш... нудны. Ведаеце, ёсць даўняе кітайскае пажаданне, а хутчэй праклён – «каб ты жыў у цікавых часах». Дык вось, я ўсім вам (і сабе таксама) жадаю хаця б пару гадоў пажыць спакойна, у «нецікавыя» часы. Каб нас не асабліва хвалявала, хто кіраўнік нашай дзяржавы, паколькі мы яму давяраем і ведаем, што ён – эфектыўны менеджар і прыстойны чалавек, каб першай інфармацыяй у выпусках навін па тэлебачанні былі звесткі пра канцэрт выбітнага піяніста або прэм’еру даўно чаканага фільма, каб нам не прыходзілася выходзіць на вуліцы, каб дабіцца сваіх правоў.
Пры гэтым жадаю вам, дарагія сябры, каб час ад часу здараўся ў вашым жыцці баль, бо жыццё – гэта ж баль над балі, як спявае легендарная польская пяснярка Марыля Радовіч (Niech żyje bal).
слухайце ў аўдыёфайле таксама іншыя пажаданні - ад усіх журналістаў нашай радыёстанцыі і музычныя кампазіцыі на Новы год
нг