Беларуская Служба

Яшчэ адно месца ў Варшаве, куды за дапамогай могуць звяртацца беларусы

13.01.2021 16:17
Пункт інфармацыі і дапамогі беларусам разам з Мультыкультурным цэнтрам у Варшаве актыўна ўключыліся ў падтрымку беларусаў.
Аўдыё
  • Яшчэ адно месца ў Варшаве, куды за дапамогай могуць звяртацца беларусы
.
.screen https://www.facebook.com/%D0%9F%D1%83%D0%BD%D0%BA%D1%82-%D1%96%D0%BD%D1%84%D0%B0%D1%80%D0%BC%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96-%D1%96-%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B0%D0%BC-%D1%83-%D0%92%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%B2%D0%B5-101074825096508/

Пункт інфармацыі і дапамогі беларусам разам з Мультыкультурным цэнтрам у Варшаве актыўна ўключыліся ў падтрымку беларусаў,  якія былі вымушаны збягаць ад пераследу на Радзіме.

Гэты пункт паўстаў у сувязі з тым, што адбылося ў Беларусі ўлетку пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Пачаліся тады, можна сказаць, масавыя ўцёкі беларусаў у трох накірунках: Літва, Украіна і Польшча. На Украіне, магчыма беларусам, найбольш зручна, таму што мова блізкая. Аднак для многіх актыўных і маладых беларусаў, якія не баяцца зменаў, для іх Польшча гэта выдатны старт і магчымасць развіваць сябе ў тых умовах, у якіх яны хацелі б, каб была і ўся Беларусь.

Пункт інфармацыі і дапамогі беларусам і Мультыкультурны цэнтр у Варшаве прапануе ўвесь пакет, што ім трэба ім на старце. Гэта, між іншым, бясплатныя курсы мовы, якія пачынаюцца з нуля кожныя тры месяцы, каб людзі самі маглі размаўляць па тэме пошукаў кватэры, пошукаў школы для дзіцяці, і пошукаў працы.

Якім чынам гэтыя арганізацыі дапамагаюць беларусам, нам расказала Вольга Гардзейчык –Мазярская.

Cлухайце ў далучаным гукавым файле