Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ізраільскае лякарства на COVID-19 вылечыла 90% пацыентаў і праходзіць чарговы этап даследаванняў

12.02.2021 15:03
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock.com/Mongkolchon Akesin

Закончыўся другі этап даследаванняў Ізраільскага леку Allocetra, які выкарыстоўваецца ў лячэнні сур'ёзных выпадкаў COVID-19 – чытаем на сайце onet.pl. Як паведамляюць тамтэйшыя СМІ, з 20 цяжкахворых пацыентаў, у адной з ерусалімскіх бальніц ачунялі 18.

Адзін з вылечаных – 49-гадовы Яір Тайеб тры дні пасля атрымання лякарства выйшаў са шпіталя. У інтэрв’ю Times of Israel ён сказаў, што не мог дыхаць, ледзь мог гаварыць, аднак паляпшэнне ён пачаў адчуваць ужо праз дзве гадзіны пасля прыёму прэпарата, перастаў кашляць, дыханне стала вяртацца і ў вельмі кароткім часе з цяжкага стану ён стаў здаровым чалавекам.

Ізраільскі лек дапамагае стрымаць рэакцыю імунітэту, якая называецца бурай цытокін. Гэта вельмі моцная рэакцыя, якая ў аслабленым арганізме можа прывесці да знішчэння органаў і смерці. Allocetra дапамагае не дапусціць да буры цытокін. Пасля поспехаў у другім этапе тэстаў, лек чакае трэці этап, у якім яго дзеянне будзе даследавацца на сотні пацыентаў.

Адначасова, у краіне, якая лідаруе ў рэйтынгу хуткасці вакцынацыі, распрацоўваецца і іншы лек на каранавірус. EXO-CD24 быў выпрабаваны на 30 пацыентах і 29 з іх ачунялі на працягу некалькіх дзён. Калі лякарствы ізраільскай прадукцыі пройдуць чарговыя этапы даследавання, праз нейкі час можам чакаць іх масавай вытворчасці і ўвядзення на рынак.

onet.pl/аев