6 дзён раней яго збілі падчас маршу ЛГБТ у сталіцы Грузіі. Пасля смерці Лашкаравы тысячы людзей прыйшлі на ягонае пахаванне, а чатыры тэлебачанні ў знак салідарнасці спынілі эфір на 24 гадзіны, чытаем у газеце Dziennik Gazeta Prawna.
5 ліпеня павінен быў адбыцца марш асоб ЛГБТ і тых, хо іх падтрымлівае. План сустрэўся з жорсткай рэакцыяй царквы і радыкальных, прарасійскіх арганізацый. У выніку марш быў адкліканы, а на месцы яго правядзення працавалі журналісты. У выніку 53 з іх пабілі прадстаўнікі радыкальных груп. Сярод іх быў Лашкарава, якога збілі пасля таго, як ён пачаў абараняць сваю калегу, журналістку Міранду Багартурыя. Аператару зламалі косці чэрапа і ён трапіў у бальніцу. Пасля некалькіх дзён ён быў знойдзены мёртвым у сваёй кватэры. Паліцыя абвесціла, што мужчына быў пад уплывам наркатычных сродкаў.
Пасля гэтага здарэння людзі пачалі збірацца на плошчах Тбілісі, каб аддаць пашану Лашкараве і іншым збітым журналістам. Епіскап Антон Булухія напісаў у фейсбуку, што «памёр адзін журналіст, а вы падымаеце шум». Іншы прадстаўнік царквы Ёане Гамрэкелі абвясціў, што «атрымалі адзін раз, атрымаюць і паўторна». З сітуацыяй не змірыліся і ўлады Грузіі, якія ад пачатку негатыўна ставіліся да акцый ЛГБТ-асяроддзя, кажучы, што гэта адмысловыя правакацыі, запланаваныя апазіцыяй. Сярод збітых у Тбілісі быў і польскі блогер Яцэк Каланкевіч, на якога напалі з-за таго, што ён насіў завушніцу. Блогер выйшаў ужо з бальніцы і ў Польшчы пройдзе рэабілітацыю, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.
аев