Беларуская Служба

У Польшчы назіраецца заняпад маленькіх крамаў

15.09.2021 10:18
Палякі аддаюць перавагу дысконтным крамам.
.
.kc0uvb/pixabay.com/CC0

Заняпад невялікіх крам. Палякі аддаюць перавагу дысконтным крамам – піша выданне «Rzeczpospolita».

У чэрвені 2021 года было крыху больш за 27,6 тыс. дробных крам, на 1,6 тыс. менш чым год таму (дадзеныя NielsenIQ). Колькасць усіх пунктаў продажу асноўных харчовых і бытавых прадуктаў за апошні год скарацілася на 1,8 тыс., з рынку таксама знікла значная колькасць кіёскаў.

Асноўныя ахвяры пашырэння дыскаунтэраў – невялікія крамы і гіпермаркеты, якія зачыняюцца або скарачаюцца. І хоць колькасць дысконтных крам за год павялічылася толькі на 134, то яны адказваюць за 35% выдаткаў палякаў. Апытанне CBRE паказвае, што аж 71% палякаў звычайна там купляе прадукты харчавання. У маленькіх крамах толькі 12%, што паказвае адну з прычын зніжэння іх колькасці.

- У бліжэйшы час будуць дамінаваць фарматы крам, размешчаныя максімальна блізка да месцаў жыхарства кліентаў, што дазволіць ім рабіць пакупкі па дарозе з працы ці школы, – мяркуе доктар Марыюш Ванякоўскі з факультэту менеджменту Лодзінскага ўніверсітэту.

Маленькія крамы таксама церпяць у выніку падзення продажаў дзвюх ключавых катэгорый прадуктаў, а менавіта алкаголю і цыгарэт, а таксама ў выніку высокай інфляцыі.

ав