Па словах Таццяны, вобшукі адбыліся ў яе дома, на лецішчы і ў офісе.
Пасля допыту Таццяну адпусцілі. Яна праходзіць сведкаю па крымінальнай справе і знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Падчас вобшуку канфіскавалі яе тэлефон і кампутар.
Таццяна Рэвяка шмат гадоў замаецца праваабрончай дзейнасцю. Раней Рэвяка была прэзідэнтам Беларускага дома правоў чалавека імя Б. Звоскава.
Цягам апошняга года ўлады Беларусі ініцыявалі масавую хвалю рэпрэсій супраць праваабарончага руху.
вх