Беларуская Служба

Залежнасць ад тытуню развівалася ў людзей ужо больш за 12 тыс гадоў таму

13.10.2021 14:14
Магчыма, яны яго палілі, але хутчэй за ўсё, проста жавалі.
Тытуньфота: Pixabay.com/Humusak

Людзі траплялі ў залежнасць ад тытуню вельмі даўно – ужо 12300 гадоў таму. Пра гэта чытаем у выданні Gazeta Wyborcza. Магчыма, яны яго палілі, але хутчэй за ўсё, проста жавалі. Навукоўцы знайшлі на гэта доказы.

Тытунь у Еўропе распаўсюдзіўся дзякуючы адкрыццю Амерыкі. У адрозненні ад памідораў ці бульбы, ён прынёс нам больш шкоды, чым карысці. Кожны год некалькі мільёнаў чалавек памірае ад палення цыгарэт.

Першае насенне тытуню прывезлі ў Іспанію ў палове 16-га стагоддзя. Карэнныя жыхары Амерыкі ўжывалі тытунь у цырыманіяльных мэтах. Амерыканскія індзейцы палілі тытунь нават яшчэ да паяўлення сельскай гаспадаркі ў гэтай частцы свету. Навукоўцы з ЗША знайшлі абгарэлае насенне тытуню ў старажытным вогнішчы падчас археалагічных раскопак у Вялікай салёнай пустыні ў штаце Юта. Аналізы паказалі, што насенню больш чым 12 тыс. гадоў, такім чынам, яны на 9 тыс. гадоў старэйшыя, чым ранейшыя знаходкі.

Адкуль вучоныя ведаюць, што старажытныя жыхары пустыні (якая тады была балотам) менавіта жавалі тытунь, а не карысталіся ім для распальвання агню або ці не з’елі яго птушкі, якія пазней трапілі на стол людзей? Справа ў тым, што тытунь вельмі хутка гарыць, таму ім не карыстаюцца для распальвання вогнішча, а птушкі яго не ядуць, паколькі тытунь для іх – атрута (людзі, канешне ж, разумнейшыя).

нг