Беларуская Служба

Як афрыканцы трапляюць у Заходнюю Еўропу праз Беларусь

04.11.2021 14:09
Некаторыя зусім не адрозніваюць еўрапейскіх краін, для іх сам факт, што яны трапяць у Еўропу, з’яўляецца ўжо гарантам лепшага жыцця.
Migranci w białoruskiej strefie przygranicznej
Migranci w białoruskiej strefie przygranicznejForum/Michal Kosc

У выданні Dziennik Gazeta Prawna тэма, якая займае апошнім часам шмат месца ў польскіх СМІ. Гаворка ідзе пра мігрантаў, сотні і тысячы якіх паявіліся на заходняй мяжы Беларусі. Выданне прааналізавала міграцыйны шлях з адной з афрыканскіх краін – Нігерыі, дзе пражывае 211 мільёнаў чалавек. У кастрычніку Беларусь спыніла выдачу грамадзянам Нігерыі візаў у аэрапорце.

Суразмоўцы журналістаў кажуць, што ў Нігерыі страшная галеча, няма працы, кожны хацеў бы выехаць, ахвотней за ўсё – у Еўропу. Дарэчы, многія афрыканцы зусім не адрозніваюць еўрапейскіх краін, для іх сам факт, што яны трапяць у Еўропу, з’яўляецца ўжо гарантам лепшага жыцця. Яны нават гатовыя застацца жыць у Беларусі, некаторыя пытаюць у інтэрнэце, ці ў Беларусі можна знайсці працу.

Каб трапіць у Еўропу, жыхары Нігерыі плацяць тысячы долараў, цэны адрозніваюцца ў залежнасці ад пасярэдніка. Нігерыец Адока, які прыехаў у Беларусь у 2004 годзе, стараецца пераканаць сваіх суайчыннікаў адмовіцца ад ідэі ехаць у Еўропу праз Беларусь. Ён адзначае, што пасярэднікі клапоцяцца толькі пра заробак, а далейшы лёс кліента іх не цікавіць. Тлумачыць, што калі хтосьці хоча вучыцца ў Беларусі, хай атрымае візу легальна і без пасярэднікаў. Нелегальны пераход мяжы небяспечны, той, хто паверыць пасярэднікам, становіцца ахвярай.

нг