Бустэрная вакцынацыя ахоўвае ад сімптомаў COVID-19 на больш чым 95%, паведамляе партал wp.pl. Амерыканскі цэнтр кантролю і прафілактыкі хвароб апублікаваў вынікі даследавання, датычнага трэцяга кампаненту вакцыны вытворчасці кампаній Pfizer/BioNTech.
І так, з клінічных даследаванняў, у якіх удзел прыняло 10 тыс. чалавек, якім больш за 16 гадоў, вынікае, што бустэрная доза дазваляе абараніць пацыента ад сімптомаў хваробы ў 95,6%. Максімальная ахова арганізму ад каранавіруса назіраецца ўжо пасля сямі дзён пасля вакцынацыі трэцім кампанентам, паведамляе партал wp.pl.
вс