Рэжым у Мінску пагражае пазбавіць іх беларускага грамадзянства, піша «Rzeczpospolita».
– Ходзяць чуткі, што ўладальнікаў Карты паляка пазбавяць беларускага грамадзянства, – кажа выданню «Rzeczpospolita» адзін з пераследаваных уладамі актывістаў Саюзу палякаў Беларусі. – Гэта не абяцае нічога добрага. Нам ніколі не было лёгка, але цяпер можа пачацца маштабны пераслед. Сёння мы маем справу з сітуацыяй, калі зноў трэба хаваць польскую нацыянальнасць, – дадае ён, захоўваючы ананімнасць.
Сярод усіх краін былога СССР найбольшая колькасць уладальнікаў Карты паляка – у Беларусі. У адказе на пытанне «Rzeczpospolita» Міністэрства замежных спраў паведамляе, што на сённяшні дзень (з 2008 па лістапад 2021 года) грамадзянам Беларусі выдадзена 161 тыс. 275 Карт паляка. На другім месцы Украіна, дзе выдадзена больш за 145 тысяч дакументаў, пацвярджаючых прыналежнасць да польскага народа. За апошнія два гады група ўладальнікаў Карты паляка ў Беларусі вырасла амаль на 20 тысяч чалавек.
– На працягу многіх гадоў людзі, якія займаюць пасады ў дзяржаўным сектары, не маюць права мець Карту паляка. Калі гэта выявілася, яны павінны былі адмовіцца ад яе і даць адпаведную даведку з польскага консульства, інакш яны страцяць працу. Цяпер мы чуем, што справа больш сур'ёзная. Настаўнікі ў школах пытаюцца ў дзяцей, ці няма ў іх бацькоў карты паляка, – кажа адзін з вядучых актывістаў Саюза палякаў Беларусі, рэдактар парталу znadniemna.pl Анджэй Пісальнік, які разам з сямʼёй уцёк у Польшчу. Наступствы могуць быць сурʼёзнымі, гэта, перш за ўсё, прапагандысцкая спроба стыгматызаваць вялікую сацыяльную групу, паказваючы іх як «ворагаў». Калі б гэта адбылося, то перад людзьмі паўстаў бы выбар: Беларусь ці Польшча. Акрамя таго, адмова ад грамадзянства Беларусі можа прывесці да страты правоў на маёмасць, – дадае ён.
Тое ж самае выданне змяшчае каментар да гэтай інфармацыі. Багуслаў Хработа задае пытанне: Колькі ўладальнікай Карт палякаў справіцца з праблемай? Колькі выбярэ эміграцыю, а колькі вырачацца польскасці, каб застацца на радзіме? Адказаць цяжка, але лёгка правесці гістарычныя аналогіі. Лукашэнка чэрпае прыклад з найгоршых картаў сталінізму. У рамках этнічных чыстак на тэрыторыі Беларусі ў 1937-1938 гадах былі арыштаваныя тысячы людзей польскага паходжання. Больш за 100 тысяч былі застрэленыя стрэлам у патыліцу, рэшта вывезеная ў Сібір. Ацалелым выбілі польскасць з галавы на паўстагоддзя. Яна па новаму абудзілася на пачатку 90-х, калі здавалася, што таталітарныя практыкі адышлі ў мінулае.
Сёння да тых жа метадаў звяртаецца Лукашэнка. Ён хоча назаўсёды выкрасліць польскасць у Беларусі, выкарыстоўваючы самыя подлыя метады – каментуе на старонках «Rzeczpospolita» Багуслаў Хработа.
ав