Перад зімовымі святамі Еўрасаюз увёў так званы Сертыфікат Covid-19, які павінен быў гарантаваць, што прышчэпленыя людзі могуць перасякаць унутраныя межы ЕС. Аднак рост колькасці людзей, заражаных новым варыянтам віруса, і інфармацыя навукоўцаў аб тым, што вакцынацыя не разарвала ланцужок інфекцый, напалохалі некаторыя краіны ЕС да такой ступені, што яны ўвялі дадатковыя абмежаванні.
Абавязковыя тэсты цяпер павінны праходзіць людзі, якія ўязджаюць у Партугалію і Італію, з нядзелі гэтае патрабаванне будзе дзейнічаць у Грэцыі.
Еўрапейская камісія прапануе, каб сертыфікаты Covid-19 былі сапраўдныя да дзевяці месяцаў пасля другой дозы, нават калі імунная абарона пасля гэтага часу ўжо вельмі слабая. Аднак, калі іншыя краіны пойдуць паводле згаданай вышэй практыкі, гэтыя Сертыфікаты могуць стаць бессэнсоўнымі, піша Rzeczpospolita.
вх