Беларуская Служба

Ксёндз Барок: Жадаю, каб надышоў момант, калі вы вернецеся дадому

25.12.2021 06:17
Віншуем каталікоў са святам Божана Нараджэння! 
Аўдыё
  • Ксёндз Барок: Жадаю, каб надышоў момант, калі вы вернецеся дадому
Батлейкаblende12/pixabay.com/CC0

«Каляды для хрысціяніна – гэта радасныя святы, святы сямейныя, хатнія. Чаго ж можна пажадаць Вам, шаноўныя беларусы, якія сёння жывяце тут, у Польшчы? Перад усім жадаю Вам, каб надышоў такі момант, каб Вы маглі свабодна, без страху вярнуцца ў свае хаты, туды, адкуль вы і прыехалі. Жадаю, каб сапраўды гэтыя святы былі радасныя, нягледзячы на тое, што шмат хто з Вас, вымушана пакінуў Беларусь. Няхай Гасподзь, які прыходзіць у наш свет, напаўняе вашыя сэрцы супакоем і мірам», – віншуе са святам Божага Нараджэння ксёндз Вячаслаў Барок.

Поўныя віншаванні слухайце ў далучаным гукавым файле.