У каворкінгу пад назвай «Медыяпорт у Беластоку» знайшлі месца для працы журналісты з Мінску, Гродна, Брэста ці Маладзечна, якія па палітычных прычынах з’ехалі з Беларусі.
Акрамя таго, журналісты з Магілёва, якія ў сталіцу Падляшша прыехалі амаль паўгода таму, стварылі тут сваю студыю, дзе на сцяне вісяць гадзіннікі з часам Магілёва, Беластока і Тблісі, бо ў гэтых гарадах працуюць іхнія вядучыя і карэспандэнты.
Распавядаюць Уладзімір Лапцэвіч і Зміцер Салаўёў.
слухайце аўдыё