Беларуская Служба

Палякі масава страхуюць жыццё і здароўе

29.12.2021 10:09
Як піша Dziennik Gazeta Prawna, колькасць дзеючых індывідуальных страхавых полісаў павялічылася за год на 40%.
Padł rekord zgonów w związku z pandemią koronawirusa
Padł rekord zgonów w związku z pandemią koronawirusaTwitter.com/SzpitalNarodowy

Клопат пра здароўе прымушае палякаў больш актыўна карыстацца паслугамі страхавых кампаніяў, чытаем у сераду на старонках Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле дадзеных выдання, у III квартале колькасць дзеючых індывідуальных страхавых полісаў на жыццё наблізілася да 9,6 млн. За год яна павялічылася на паўмільёна. У апошнія гады такога росту не было. Памер унёскаў, сабраных па гэтых відах кантрактаў у студзені-верасні 2021 года, быў амаль на чвэрць вышэйшы, чым годам раней – амаль 1 млрд еўра.

Пандэмія паказала, што рызыка сур'ёзнага захворвання і нават смерці людзей у росквіце сіл, у якіх ёсць дзеці, рэальны. Людзі адчуваюць гэта і хочуць быць лепш падрыхтаванымі праз страхоўку, якая дапамагае фінансаваць лячэнне і рэабілітацыю і дае кампенсацыю страчанага даходу. Павышаная смяротнасць і мноства цывілізацыйных хвароб пераносяць клопат пра здароўе значна вышэй у іерархіі каштоўнасцяў. Калі атрымаецца стабілізаваць макраэканамічную сітуацыю, то існуе магчымасць яшчэ большага росту ў гэтым сегменце ў 2022 годзе.

Як піша Dziennik Gazeta Prawna, колькасць дзеючых індывідуальных страхавых полісаў павялічылася за год на 40%. Тут істотныя прыросты адбываліся і раней, але за апошнія чатыры гады колькасць кантрактаў падвоілася.

эж

У вынікі пандэміі чаканая працягласць жыцця палякаў зменшылася на 1 год і 4 месяцы

14.12.2021 14:03
Гэта адзін з самых кепскіх паказнікаў у Еўропе.