Кандыдат на працу ўсё часцей вядзе папярэднія гутаркі з чат-ботом, а аўтаматычная сістэма, якая выкарыстоўвае штучны інтэлект, правярае яго навыкі і тое, ці будзе ён адпавядаць пасадзе, чытаем у газеце Rzeczpospolita. А анлайн-платформа дапаможа рэалізавацца ў новых абавязках, а затым аўтаматызаваная сістэма палегчыць працаўніку бягучы кантакт з аддзелам кадраў. Паводле выдання, гэта не бачанне будучыні, а рэальнасць у многіх кампаніях, у тым ліку ў Польшчы.
Развіццю тэхналогій, якія падтрымліваюць сектара HR, як сцвярджае выданне, паспрыяла пандэміі. Патэнцыял такіх тэхналогіяў убачылі інвестары. Інавацыйныя стартапы, якія спецыялізуюцца на HR атрымалі вялікі прыток інветсытцыяў. Сёлета быў пабіты рэкорд 2019 года, калі ў індустрыю HR Tech было ўкладзена 5,3 млрд долараў. А ў 2021 годзе сёлета толькі ў III квартале было на гэтую галіну было выдаткавана больш за 6 млрд долараў.
Развіццю кампаній, якія прапануюць сістэмы і дадаткі ў галіне HR назіраецца і ў Польшчы, хаця тут гэты працэс толькі набірае моц, пісалі ў газеце Rzeczpospolita.
эж