Згодна з апытаннем IBRiS для Rzeczpospolita, нягледзячы на надзвычай вялікую колькасць смерцяў у Польшчы з-за Covid-19, па-ранейшаму амаль палова палякаў выступае за добраахвотную вакцынацыю (46,7%). З іншага боку, такі абавязак падтрымлівае кожны трэці рэспандэнт (31,6%) – і падтрымка гэтай ідэі расце паралельна з узростам апытанага – у групе 60-гадовых людзей «за» выказваюцца 49 працэнтаў.
Штодзённік паведамляе, што толькі 15,9 працэнта апытаных станоўча ацэньваюць дзеянні польскага ўрада, які ўводзіць абавязковую вакцынацыю для трох прафесійных груп (медыкі, настаўнікі, спецслужбы). Яшчэ менш палякаў – усяго 3,3 працэнта рэспандэнтаў – выступаюць за ўвядзенне абавязковай вакцынацыі для медыцынскіх прафесій.
Як чытаем, за ўвядзенне абавязковай вакцынацыі супраць Covid-19 выступаюць найбольш жыхары сярэдніх гарадоў (да 250 000 насельніцтва), студэнты (51%), а таксама пенсіянеры (больш за 40%).
«За добраахвотную вакцынацыю выступае пераважна моладзь – ажно 54% (у групе 18-29 гадоў) і 78% (ва ўзроставай групе 30-39 гадоў), а таксама ў 50-гадовым узросце (56%). Толькі 2,5 адсотка апытаных не маюць акрэсленай пазіцыі па пытанню абавязковай вакцынацыі ў Польшчы – напісала Rzeczpospolita.
яс