Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі (Adam Niedzielski) у эфіры Radio ZET распавёў пра сучасную эпідэмічную сітуацыю ў краіне.
Ён паведаміў, што за апошнія 24 гадзіны было зафіксавана 14 350 новых выпадкаў заражэння каронавірусам. Міністр аховы здароўя заявіў, што статыстыка ў чацвер аб колькасці заражэнняў паказвае тэндэнцыю да зніжэння. Ад COVID-19 памерлі 709 чалавек. Гэтая лічба застаецца высокай
– З кожным разам мы ўважліва аналізуем структуру смерцяў, і гэтыя прапорцыі ўсё больш стабільныя. Мы ўвесь час бачым, што 75 працэнтаў ад памерлых, або 500 чалавек, былі не прышчэплены. Сярод прышчэпленых больш за 70 працэнтаў гэта людзі з мноствам захворванняў, – сказаў Адам Нядзельскі.
На пытанне, ці магчымы жорсткі локдаўн ён адказаў, што «нічога нельга выключаць».
Адам Нядзельскі таксама распавёў пра абавязковыя прышчэпкі супраць COVID-19.
– Мы спрабуем знайсці рашэнне, якое, з аднаго боку, увядзе абавязковым, а з другога – будзе рэагаваць на розныя рызыкі, звязаныя са стабільнасцю адукацыі і функцыянаваннем службаў, – сказаў міністр.
Цяпер ідуць дыскусіі пра абавязковыя прышчэпкі для іншых прафесійных груп – не толькі медыкаў, гэта, у прыватнасці, настаўнікі, а таксама супрацоўнікі розных адміністрацый, бо яны маюць шмат кантактаў з людзьмі.
вх