Беларуская Служба

Паводле прагнозаў ААН, да 2100 года насельніцтва Беларусі скароціцца на 20%

11.01.2022 11:02
Рызыка біялагічнага вымірання датычыць ўсіх славянскіх народаў.
Przed Polską stoi wiele wyzwań w zakresie demografii
Przed Polską stoi wiele wyzwań w zakresie demografii Pixabay

Выданне DoRzeczy піша пра дэмаграфію. Колькасць жыхароў Польшчы за год – з ліпеня 2020 па чэрвень 2021 скарацілася амаль на 200 тыс. На працягу 20 гадоў перспектыву дэмаграфічнай катастрофы стараліся замоўчваць. А цяпер ужо позна, каб рашэнні, якія спрыяюць нараджальнасці, выратавалі краіну ад вымірання, неабходна іх спалучаць з разумнай міграцыйнай палітыкай.

Што могуць зрабіць цэнтральныя і муніцыпальныя ўлады, каб прадухіліць выміранне? Перш за ўсё неабходна накіраваць запрашэнне вярнуцца мільёнам асоб польскага паходжання, якія жывуць у розных краінах свету. Гэта як палякі, якія здаўна жывуць за мяжой, напрыклад, у краінах былога Савецкага Саюзу, так і мігранты апошніх гадоў. Маштабныя праграмы для сваіх суайчыннікаў падрыхтавалі, між іншым, Ізраіль ды Германія некалькі дзясяткаў гадоў таму, можна ісці па іх слядах.

Рызыка біялагічнага вымірання датычыць не толькі Польшчы, а ўсіх славянскіх народаў. Рэальная катастрофа пагражае беларусам, чэхам, літоўцам, славакам, украінцам. Гэтыя народы перажылі жахлівыя часы ў 20-ым стагоддзі, калі нямецкі фашызм забіў мільёны людзей, а сталінскі камунізм у выніку злачыннага галадамору прычыніўся да смерці ад 6 да 10 млн украінцаў. Але тады славяне выжылі, а цяпер яны імкнуцца да дэмаграфічнага самагубства.

Паводле дакладу экспертаў ААН, у 2100 годзе на Зямлі будзе жыць звыш 11 млрд чалавек. Аднак, колькасць жыхароў Беларусі зменшыцца на 20% з амаль 9,5 млн цяпер. Падобныя працэсы адбудуцца ў Чэхіі, Літве, Славакіі, Украіне ды Польшчы – тут будзе жыць толькі 21 млн чалавек. І гэта яшчэ аптымістычны варыянт. Ці з такой лічбай насельніцтва Польшча зможа захаваць незалежнасць, асабліва паміж агрэсіўнай Расіяй і дамінуючай у Еўропе Германіяй?

DoRzeczy/нг