Беларуская Служба

Праваабаронца:Нельга дазволіць зняць беларускае пытанне з павесткі дня

03.02.2022 19:37
Гэта вельмі важна, каб у пікетах стаяла не дзесяць чалавек, а сто і тысяча.
Аўдыё
  • Праваабаронца Вясны Зміцер Салаўёў тым больш заклікае беларусаў у замежжы быць актыўнымі, бо гэта іх маральны абавязак.
.
.radyjo.net

У некаторых калоніях у Беларусі ёсць анлайн-крамы, праз якія можна набываць для вязняў прадукты харчавання, гаспадарчыя тавары, сродкі асабістай гігіены, бытавой хіміі і нават адзенне.

На дадзены момант вядома пра інтэрнэт-крамы ў пяці калоніях:

Папраўчая калонія №3 «Віцьба», папраўчая гомельская калонія № 4, папраўчая калонія № 15 у Магілёве, папраўчая калонія № 17 у Магілёўскай вобласці, папраўчая калонія №22 у Брэсце.

На жаль, беларускі рэжым робіць немагчымым дапамагаць такім чынам з-за мяжы, – тлумачыць праваабаронца «Вясны» Дзмітрый Салаўёў.

- У атрыманні замежнага фінансавання ёсць падводныя камяні. Ёсць указ і папоўніць з-за мяжы гэты рахунак проста не атрымаецца. Ёсць указ прэзідэнта аб атрыманні замежнай дапамогі і па ім нават родныя людзі адзін да аднаго, калі дасылаюць праз Vestern Union ці іншым пераводам, яны мусяць даказаць, што родныя сувязі.

Каб зрабіць заказ, трэба зарэгістравацца ў сістэме. Гэта могуць зрабіць толькі родныя, якія пацвердзілі сваяцтва ў калоніі і толькі з рахункаў банкаў, якія працуюць у Беларусі.

Беларусы ў замежжы і замежнікі могуць аказаць фінансавую беларускаму грамадству, якое пацярпела ад рэпрэсій лукашэнкаўскага рэжыму праз шматлікія фонды, як BYPOl, BYSOL, Краіна для жыцця (Страна для жизни) By_culture – падтрымка людзям культуры, і іншыя. Але важна яшче адно, зазначае Салаўёў

Дзмітрый Салаўёў: Я заклікаў бы ўсіх, не толькі родных, удзельнічаць у акцыях салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі. Гэта вельмі важна, каб у пікетах стаяла не дзесяць чалавек, а сто і тысяча. І каб гэта было, як мага шырэй, не толькі тыя гарады, дзе людзі пастаянна выходзяць – Варшава, Вільня – а пастаянна і ў Бруселі, і ў Парыжы і ў іншых сталіцах, дзе знаходзяцца беларусы. Трэба не даваць забывацца пра праблематыку Беларусі, пра тое, што людзі сядзяць у турме, што людзей катуюць у гэтых турмах і што людзі там паміраюць. Ад гэтага вельмі залежыць развіццё далейшых падзеяў. Замежнікаў Я яшчэ заклікаю звяртацца да грамадскіх арганізацый у паасобных краінах, каб не толькі беларускія арганізацыі за мяжой займаліся гэтым пытаннем. Таксама звяртацца да сваіх палітыкаў. Мы рады, што шмат хто з палітыкаў займаецца гэтым пытаннем, ёсць так званыя «хросныя» палітвязняў і гэта супер! Вельмі важна, каб Беларусь не сыходзіла з павесткі дня, бо ж мы ведаем чым цяпер напоўнена інфармацыйная прастора – магчымым канфліктам Беларусі з Украінай.

ПЦ Вясна і Святлана Ціханоўская пастаянна просяць пісаць лісты палітзняволеным. Для іх гэта вельмі важна ведаць, што вонкавы свет пра іх не забыў. У СМІ з'яўляліся паведамленні, што адміністрацыі СІЗА, калоніі ці турмы не выдаюць лістоў зняволеным, а ў некаторых нават караюць за тое, што ім пішуць з-за мяжы. І часам людзі ў замежжы асцерагаюцца пісаць лісты, каб не прычыняць дадатковых пакутаў палітвязням. Салаўёў падкрэслівае, што такіх выпадкаў нешмат і адназначна лепш пісаць чым не пісаць.

Дзмітрый Салаўёў: Будзе відавочна, што чалавека падтрымліваюць на міжнародным узроўні, што яго ведаюць, што аб яго жыцці і здароўі клапоцяцца тысячы людзей, і тады больш абачліва будуць з імі абыходзіцца ў турме.

Дэпутаты Еўрапарламента з розных фракцый і краін падпісалі адкрыты ліст у абарону беларускай незалежнасці.

Яны заклікаюць не вырашаць пагрозу расійска-ўкраінскага канфлікту за кошт Беларусі. "Любое дыпламатычнае рашэнне па стрымліванні магчымай агрэсіі Расіі супраць Украіны павінна уключаць незалежную і дэмакратычную будучыню Беларусі, а не адбывацца яе коштам", — гаворыцца ў заяве. Заяву падпісала 75 з усіх 705 еўрапарламентароў.

Праваабаронца Вясны Зміцер Салаўёў тым больш заклікае беларусаў у замежжы быць актыўнымі, бо гэта іх маральны абавязак, і не дазволіць зняць беларускае пытанне з павесткі дня.

Яланта Смялоўская


 

Больш на гэтую тэму: Беларусь