Выданне Rzeczpospolita паведамляе, што навукоўцы з Кітая стварылі сістэму штучнай інтэлігенцыі, якая павінна даглядаць за чалавечымі эмбрыёнамі, але не ў целе маці, а ў штучнай матцы. Ці, такім чынам, фільмы з галіны навуковай фантастыкі стануць рэальнасцю? Пекін можа рэалізаваць своеасаблівую матрыцу ў рэальным свеце. Даследчыкі сцвярджаюць, што гэты метад дапаможа павялічыць колькасць насельніцтва Кітая (у гэтай краіне назіраецца самы нізкі ўзровень нараджальнасці за апошнія шэсць дзесяцігоддзяў).
Каманда з Інстытуту біямедычнай інжынерыі і тэхналогій у Сучжоу ўжо распрацавала робата для бесперапыннага кантролю і дагляду за чалавечымі эмбрыёнамі. Машына сама здольная наладзіць харчаванне эмбрыёнаў і забяспечыць іх патрэбнай колькасцю вуглякіслага газу і іншых важных інгрэдыентаў. Навукоўцы сцвярджаюць, што «новая штучная матка з дапамогай робата зʼяўляецца больш бяспечным і эфектыўным метадам» вырошчвання эмбрыёнаў, чым натуральны. Дагэтуль ніякіх даследаванняў на людзях не было, тэсты праводзіліся толькі на эмбрыёнах жывёл.
Але спрэчных пытанняў больш. Кітайскія навукоўцы мяркуюць, што гэтая сістэма дасць магчымасць рабіць адбор эмбрыёнаў на аснове іх патэнцыялу развіцця. На іх думку, робаты з штучным інтэлектам могуць вырашыць праблему прыроджаных дэфектаў чалавека.
нг