«Вершы з-за кратаў» – сумесны праект ініцыятывы «Вольныя паштоўкі» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі. Ініцыятары праекту збіраюць вершы беларускіх палітзняволеных і перакладаюць іх на розныя мовы.
Ідэя была ў паветры, гаворыць Вольга Ермалаева–Франко, прадстаўніца народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі. Вершы палітзняволеных публікаваліся ў медыя, нехта збіраў іх на інтэрнэт-старонках палітвязняў. Але было зразумела, што варта было б сабраць усё магчымае з творчасці цяперашніх палітзняволеных у адным месцы.
Пакуль сабрана творчасць 27 аўтараў, вершы апубліквааныя на трох мовах – беларускай, англійскай, партугальскай.
Аўтары праекту дасылаюць паштоўкі, торбы і цішоткі з малюнкамі палітвязняў па ўсім свеце ў абмен на ахвяраванні. Сабраныя грошы перадаюць ініцыятыве Dissident.by на перадачы палітвязням. Праз «Вершы» аўтары спрабуюць прыцягнуць больш увагі да праблемаў несправядліва зняволеных беларусаў і беларусак.
Як падтрымаць праект? На сайце можна пачытаць, як зрабіць ахвяраванне. Таксама аўтары просяць дасылаць вершы, калі вы атрымліваеце іх ад палітзняволеных, можна дасылаць свае пераклады паэзіі палітвязняў на замежныя мовы, таксама будзе карысна дзяліцца інфармацыяй пра праект у сацсетках.
Вольга гаворыць, што масавай міграцыі з Беларусі пасля падзей 2020-га года ў Бразілію не было не было.
- Бразілія з аднаго боку прывабная краіна, сюды можна патрапіць без візы. Тут не вельмі добра ведаюць пра падзеі ў сувязі з вайной ва Украіне, няма хваляў хейту супраць беларусаў, якія нібыта дазволілі напасці са сваёй тэрыторыі. Звычайна спачуваюць, бо неспакойны рэгіён, спачуваюць і калі чуюць пра дыктатуру. З гэтага боку краіна прывабная, але краіна далёкая, партугальская мова не самая пашыраная для вывучэння. Тым не менш ёсць тыя, хто прыехаў пасля падзей 2020-га, ёсць і тыя, хто папрасіў палітычнага прытулку тут.
Вольга Франко таксама мяркуе, што беларуская дыяспара мае сваю вагу, доўгую гісторыю.
- У нас ёсць гісторыя актыўнай беларускай дыяспары, якая шмат чаго захавала за мяжой менавіта ў ХХ стагоддзі, ёсць вялікія архівы ўраду БНР, суполкі дыяспары па ўсім свеце, якія захоўваць традыцыі, строі, мову. Мне здаецца, мы цяпер зноў у сітуацыі, калі ў замежжы захоўваецца памяць пра падзеі, працуюць культурніцкія праекты, беларускія пляцоўку. На гэта ўсё наклалася пандэмія, пасля якой свет віртуалізаваўся. Мы навучыліся працаваць у онлайн і гуртавацца такім чынам. У Бразіліі мы моцна раскіданыя па вялікай краіне Бразілія, і онлайн нам зручна камунікаваць, а калі далучаюцца людзі з іншых краін, то адчуваецца, што мы ўсе беларусы. Але з пачаткам рэпрэсій я адчула, як мы далёка ад месца падзей. Напрыклад, бразільская пошта дагэтуль не прымае лісты, пасылкі ў Беларусь у сувязі з каронавіруснымі абмежаваннямі. Таму можам толькі ахвяраваць грошы на пасылкі, перадачы. Калі сябра за кратамі, то я мала што магу для яго зрабіць адсюль. Толькі перакладаць яго вершы. Таму гэта наш спосаб дапамагчы і перажыць гэтыя падзеі.
вх