Беларуская Служба

У Беларусі ўзмацняюцца катаванні палітвязняў

04.07.2023 16:06
Лукашысты адмыслова пазбаўляюць палітвязняў кантактаў з роднымі.  
Аўдыё
  • Рэжым Лукашэнкі катуе палітычных зняволеных
 .
Лукашэнкаўскае "правасуддзе". Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

На канец траўня 2023 года ў Беларусі за кратамі знаходзіліся 1 496 палітвязняў. Пры гэтым на сённяшні дзень невядомы лёс некаторых з іх. Гэта Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Мiкалай Статкевiч, Павал Севярынец, Iгар Лосік і Максім Знак. Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская заявіла сёння, што нейкія ананімныя крыніцы паведамілі ёй пра смерць мужа. Гэта правакацыі лукашэнкаўскіх спецслужб, каб яшчэ больш катаваць палітвязняў, кажуць праваабаронцы.

На канец мінулага 2022 года ў Беларусі налічвалася 1446 палітвязняў, прызнаных такімі праваабарончымі арганізацыямі ў адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены». За год іх колькасць павялічылася на 477 чалавек. Праваабаронцам вядома пра не менш за 1242 асуджаных паводле палітычна матываваных крымінальным спраў за 2022 год, пра не менш за 2627 асуджаных за падзеі 2020–2022 гадоў і амаль пра 3800 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным пераследам за гэты перыяд па палітычных прычынах.

Пры гэтым вось ужо 120 дзён няма інфармацыі пра Мікалая Статкевіча, больш за 50 дзён пра стан Віктара Бабарыкі. З 9 сакавіка не было інфармацыі пра Сяргея Ціханоўскага, з 15 лютага пра Марыю Калеснікавау. Ад іх не прыйшло ніводнага ліста, не было і ніякай камунікацыі праз адваката. Пра сітуацыю паведаміла Святлана Ціханоўская.

Гэта адмысловая практыка беларускіх спецслужб па катаванні палітвязняў ды іх блізкіх, кажа праваабаронца з Цэнтра «Вясна» Зміцер Салаўёў.

- Пенітэнцыярная сістэма ў Беларусі не выпраўляльная, а катавальная па сутнасці. У дачыненні да палітычных зняволеных прымяняюць жудасныя метады, каб чалавека проста забіць у турме. На сённяшні дзень невядомы лёс шэрагу вядомых палітыкаў, якія знаходзіцца ў турме. Супраць Ціханоскага праведзена чарговая правакацыя пра нібыта яго смерць. Гэта робяць сілавікі ды прапагандысты, каб зрабіць жыццё яшчэ горшым ды папсаваць нервы палітвязнямі ды іх блізкім.

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч