Беларуская Служба

Правілы добрага тону падчас адпачынку: у плаўках альбо купальніку – толькі на пляжы

05.07.2023 18:46
«Мама, вунь той дзядзька выглядае як барсук! Сказаў мой маленькі сын і паказаў на мужчыну з густой расліннасцю на целе».
, ,
Пляж, адпачынак, летаstokpic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Папулярны польскі партал wp.pl піша пра правілы добрага тону ў месцах адпачынку летам. Чым большая спякота на вуліцы, тым часцей можна сустрэць мужчын з голымі жыватамі і торсамі. Аднак спадары забываюць, што крама альбо рэстаран – гэта не пляж. Рэсурс звяртае ўвагу таксама на тое, што згаданая праблема датычыць і жанчын, якіх на вуліцы альбо ў іншых грамадскіх месцах можна сустрэць у адных купальніках.

«Мама, вунь той дзядзька выглядае як барсук! Сказаў мой маленькі сын і паказаў на мужчыну з густой расліннасцю на целе», – распавяла парталу турыстка, якая была сведкам такой сцэны ў курортнай мясцовасці. Паводле яе слоў, аголенасць дазволеная на пляжы альбо ў пляжных кавярнях, але ў горадзе, нават калі гэта і курорт, варта ўсё ж такі апранацца, нягледзячы на спякотнае надвор’е. Пры гэтым рэсурс звяртае ўвагу, што за мяжой нешта падобнае не сустракаецца. «Ані адзін італьянец не выйдзе на вуліцы без кашулі альбо майкі, не кажучы пра краму альбо кавярню», – гаворыць полька, якая жыве ў Італіі, звяртаючы ўвагу на тое, што на Апенінскім паўвостраве нашмат горача чым у Польшчы.

У сувязі з тым, што не ўсе турысты прытрымліваюцца правіл добрага тону, некаторыя рэстараны і кавярні вывешваць пры ўваходзе інфармацыю пра тое, што не абслугоўваюць кліентаў з голым целам. «Некаторыя кліенты здзіўляюцца, што трэба апрануцца, але большасць спакойна адзявае вопратку», – гаворыць адзін з уладальнікаў рэстарану на Балтыцы. А ўлады балтыйскага Сопату чарговы раз пачалі кампанію пад назвай Stop golasom na ulicy (Стоп голым на вуліцы), развесіўшы ў горадзе інфармацыю пра тое, што ў купальніку альбо плаўках можна знаходзіцца толькі на пляжы, партал wp.pl.

вс