Фонд «Mochnarte» пакуль яшчэ ў працэсе рэгістрацыі. Яго заснавальнік Валянцін Сельвесюк – выпускнік беларускага ліцэю ў Гайнаўцы і гісторыі мастацтва ў Варшаве але таксама бізнесовец. Доўгія гады пражываў у замежжы, каб цяпер вярнуцца ў родную вёску на Гайнаўшчыне – Мохнатэ. Адтуль і назва фонду – «Mochnarte». Яна звязана і з назвай вёскі і з мастацтвам.
Надоечы Фонд зладзіў сустрэчу з беларускай мастачкай Анастасіяй Рыдлеўскай, якая была прымушана пакінуць Беларусь амаль два гады таму з увагі на ціск з боку рэжыму.
Слухайце сюжэт Яраслава Іванюка