У Польшчы існуюць дзве турмы, у якіх адбываюць пакаранне жанчыны з малымі дзецьмі - у горадзе Грудзёндз і ў Кшываньцы. Агулам у турмах жыве 51 дзіцё, паведамаляе Rzeczpospolita.
Міністэрства юстыцыі вырашыла цывілізаваць правілы апекі над дзецьмі ў турмах.
Найперш прыняццё дзіцяці у турэмны дом будзе патрабаваць згоды бацькі, у іншым выпадку будзе вырашаць суд. Турма будзе мець права наняць фізіятэрапеўта, рэабілітолага і нават няню для дзіцяці на час, калі прысуджаная знаходзіцца, напр., на тэрапіі або ўдзельнічае ў следчых дзеяннях. Цяпер у персанал турэмнага дому ўваходзяць доктар, педыятр, медсястра, выхавацель і дыетолаг.
"Не ўлічаныя патрэбы дзяцей з алкагольным сіндромам плоду, з сіндромам Даўна, Аспергера, з лагапедычнымі праблемамі, сэнсарнай інтеграцыяй і інш. праблемамі здароўя дзіцяці", - гаворыцца ў распараджэнні Мінюста. Цяпер турмы карыстаюцца спецыялістамі звонку, што вельмі дорага каштуе, улічыўшы неабходнасць спецыяльнага транспарту для зняволенай з дзіцём і дадатковых турэмшчыкаў для аховы.
Міністэртства хоча, каб інтэр'ер турэмнага дому нагадваў звычайны дом
Міністэртства хоча, каб інтэр'ер турэмнага дому нагадваў звычайны дом, а турэмшчыкі, якія маюць непасрэднае дачыненне з дзецьмі не будуь апранаць форму. Харчаванне павінна быць прыстасаванае да стану здароўя і ўзросту дзіцяці. Цяпер адміністрацыя турмы можа купіць дзіцяці адну куртку і абутак на тры гады, гэта зменіцца і дазвалаецца купляць дзіцячую вопратку ў адпаведнасці з патрэбамі дзіцяці і парой году.
Дзіця па жаданню маці можа знаходзіцца з ёю ў турме да трэцяга году жыцця.
У дзвюх турмах у Польшчы наймалодшаму дзіцяці некалькі тыдняў.
- Гэта выдатная ідэя. Новаўвядзенні будуць спрыяць выхаванню і развіццю дзіцяці, - кажа газеце Rzeczpospolita палкоўнік Алжбета Кракоўска, былая дырэктар Генеральнай турэмнай службы.
яс