Кантакты Беларусі і Італіі вельмі даўнія. Можна згадаць беларускага першадрукара Францыска Скарыну, які навучанне праходзіў між іншым ва ўніверсітэце Падуі, дзе атрымаў ступень доктара медыцыны.
Але Яраслаў Іванюк з Ганнай Падрэцкай з Асацыяцыі «Суполка» размаўляе пра сённяшні дзень беларусаў у Італіі. Як гаворыць госць, беларусы да 2020 году амаль пра сябе нічога не ведалі. Не сустракаліся, не кантактавалі паміж сабой. Усё памянялася напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, калі беларусы паверылі, што іх голас можа мець значэнне.
Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё